Новости проекта
Система перешла на новый 2018/2019 учебный год
Конкурс продлен! Принимайте участие!

Паступленне ў школу

Дата: 28 января 2015 в 14:31, Обновлено 28 января 2015 в 14:31

Паступленне ў школу – адзін з самых пераломных момантаў у жыцці кожнага дзіцяці без выключэння. Пачатак школьнага навучання кардынальным чынам мяняе ўвесь яго лад жыцця. Многае на гэтым цяжкім, але такім захапляльным шляху залежыць ад бацькоў. І таму хацелася б прапанаваць вашай увазе наступныя рэкамендацыі, якія можа выкарыстаць у сваёй рабоце не толькі педагог-псіхолаг, але і настаўнікі:

 

  1. Падтрымайце ў дзіцяці імкненне стаць школьнікам. Слухайце ўважліва, задавайце пытанні, каб дзіця адчувала, што вам гэта сапраўды цікава.
  2. Адказвайце на кожнае пытанне дзіцяці. Толькі ў гэтым выпадку яго пазнавальная цікавасць ніколі не згасне.
  3. Пастарайцеся хоць калі-нікалі глядзець на свет вачыма вашага дзіцяці. Бачыць свет вачыма іншага – аснова ўзаемаразумення. А гэта азначае – лічыцца з індывідуальнасцю дзіцяці, ведаць, што ўсе людзі розныя і маюць права быць такімі.
  4. Часцей хваліце, захапляйцеся вашым дзіцем. На скаргі пра тое, што штосьці не атрымліваецца, адказвайце: “Атрымаецца абавязкова, толькі трэба яшчэ некалькі разоў паспрабаваць”. Самі верце, што ваша дзіця можа ўсё, трэба толькт крышку яму дапамагчы. Хваліце словам, усмешкай, ласкай і пяшчотай, а не адкручвайцеся такога роду заахвочваннямі, як пакупка новай цацкі ці слодычаў.
  5. Не будуйце вашы ўзаемаадносіны з дзіцем на забаронах. Пагадзіцеся, што яны не заўсёды разумныя.  Заўсёды тлумачце прычыны, абгрунтаванасць вашых патрабаванняў, калі магчыма, прапануйце альтэрнатыўны варыянт. Павага да дзіцяці цяпер – падмурак паважлівых адносін да вас сёння і ў будучыні. Ніколі не карыстайцеся фармулёўкай “калі…, то…”, гэтазгубна ўплывае на выхаванне асобы – дзіця пачынае прымаць пазіцыю “ты – мне, я - табе”.
  6. Абмяркуйце з дзіцем правілы і нормы, з якімі ён сустрэўся ў школе. Растлумачце іх неабходнасць і мэтазгоднасць.
  7. Складзіце з першакласнікам распарадак дня, сачыце за яго выхаваннем.
  8. Калі вас нешта хвалюе ў паводзінах дзіцяці, яго школьных справах, не саромейцеся звяртацца за парадай і кансультацыяй да настаўніка ці школьнага псіхолага.
  9. З паступленнем у школу ў жыцці вашага дзіцяці з’явіўся чалавек больш аўтарытэтны, чым вы. Гэта настаўнік. Паважайце думку першакласніка пра свайго педагога.
  10. Вучэнне – гэта цяжкая і адказная праца. Паступленне ў школу істотна мяняе жыццё дзіцяці, але не павінна пазбаўляць яго шматлікіх радасцей, гульні.   
  11.  
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.